Міхаіл Фінберг трапіў у лякарню: закружылася галава, хуткую выклікаў сам

Міхаіл Фінберг трапіў у лякарню: закружылася галава, хуткую выклікаў сам

Дырыжора Міхаіла Фінберга, які днямі трапіў у лякарню праз праблемы з сэрцам, перавялі з рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Пра гэта ён распавёў у гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё. 

"Чатыры дні таму закружылася галава, выклікаў хуткую — вось і ўсё. Зараз знаходжуся не ў рэанімацыі, а ў тэрапеўтычным аддзяленні бальніцы пры прэзідэнце. Пачуваюся выдатна. Лекары кажуць — трэба трошкі паляжаць", — падзяліўся ён падрабязнасцямі. 

Некалькі дзён таму вядомаму дырыжору стала кепска, ён трапіў у рэанімацыю. Прычынай назвалі праблемы з сэрцам. Сам Фінберг у каментары Еўрарадыё адзначыў, што ні на што не хварэў і ніякіх праблем у яго не было. 

Сёлета ў лютым народнаму артысту Міхаілу Фінбергу споўніцца 73 гады. Ён нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі