Фолк-спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі"

Патрыцыя Свіціна / Патриция Свитина / Еўрарадыё

Патрыцыя Свіціна / фота з архіва Еўрарадыё

Два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" — такі прысуд вынесла 2 жніўня суддзя Вікторыя Шабуня фолк-спявачцы Патрыцыі Свіцінай, перадаюць праваабаронцы.

Дзяўчыну судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска паводле "народнага" артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Свіціну вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Да таго яе трымалі за кратамі два з паловай месяцы. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

У траўні сілавікі апублікавалі відэа, у якім спявачка казала, што "ўдзельнічала ў пратэстах", "выходзіла на дарогі" і ў складзе калоны "перакрывала рух транспарту". Таксама яна прызнавалася, што публікавала "негатыўныя паведамленні" ў сацсетках пра сілавікоў і вайну ва Украіне.

Патрыцыя Свіціна —  фолк-спявачка. Увосень 2020-га яна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. Дзяўчына заявіла, што не можа прыняць гэтую стыпендыю ад улады, якая калечыць і забівае свой народ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі