Фотафакт: 92-гадовы ветэран прыйшоў абараняць Украіну ад сепаратыстаў

Яны пачалі нядаўна стварацца ў многіх абласцях усходняй і цэнтральнай Украіны ды мусяць аб'яднаць да 12 тысяч чалавек (спецпадраздзяленні падначальваюцца міністру ўнутраных спраў, на месцах іх дзейнасць каардынуюць кіраўнікі абласных дзяржадміністрацый).



92-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны выказаў жаданне запісацца ў навабранцы разам з маладымі мужчынамі. Яму падзякавалі за патрыятызм і грамадзянскую пазіцыю, аднак запісаць у спецпадраздзяленне не змаглі — існуе абмежаванне ва ўзросце яго байцоў — яны мусяць быць маладзейшыя за 45 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі