Фотафакт: беларусы ў Варшаве спявалі пра Бярозу-Картузскую
20 чэрвеня ў варшаўскім Палацы навукі і культуры прайшла музычна-паэтычная вечарына беларускіх выканаўцаў Рамана Яраша і Цімоха Авіліна.
Падчас імпрэзы, арганізаванай ініцыятывай "Беларуская Нацыянальная Памяць", быў прэзентаваны дыск “Беларускі гарадскі раманс 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя”. Між іншым, музыка Авілін зайграў мелодыі, са словамі аб віленскай Лукішскай турме і польскім канцлагеры для палітычных вязняў у Бярозе-Картузскай.
Адзначым, што вязнямі Бяроза-Картузскага канцлагеру ў 1930-я былі прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага нацыянальна-вызваленчых рухаў: ад камуністаў да нацыяналістаў. Лічылася, што гэтыя асобы пагражалі бяспецы, спакою і грамадскаму парадку Польшчы.