Фотафакт: СБУ знайшла арсенал агнястрэльнай зброі каля Львова
Служба бяспекі Украіны правяла спецаперацыю ў Львоўскай вобласці.
Як інфармуе УНІАН, былі забраныя тры аўтаматы Калашнікава, аўтамат-пісталет Шпагіна, аўтамат ППС, аўтамат "Томпсан", чатыры карабіны, некалькі пісталетаў, больш за дзясятак стрэльбаў, у тым ліку і паляўнічыя, боепрыпасы.
Праводзіцца праверка пра магчымае выкарыстанне знойдзенай зброі ў крымінальных злачынствах і датычнасці да расстрэлу ўдзельнікаў мірных акцый на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў лютым.
У каго знайшлі арсенал, не паведамляецца.
Фота — СБУ