Фотафакт: у Брэсце маланка ўдарыла ў святлафор
У Брэсце маланка ўдарыла ў святлафор. Здарэнне адбылося раніцай 14 ліпеня на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай і праспекта Рэспублікі, паведамляе партал “Віртуальны Брэст”.
Момант удару маланкі трапіў ў аб’ектыў web-камеры, якая знаходзіцца на 20-павярховіку каля скрыжавання. На шчасце, нікога побач з апорай, на якую прыйшоўся ўдар, не было.
Па словах відавочцаў, святлафор пасля ўдару маланкі працаваць перастаў. Праз web-камеру відаць, што на скрыжаванні працуе рэгуліроўшчык.