Фотафакт: у Ляхавічах судзяць былога кіраўніка Баранавіцкай ДАІ
28 лютага ў Ляхавічах пачаўся суд над былым кіраўніком Баранавіцкай ДАІ. Як інфармуе БЕЛТА, Андрэй Ваўкавыцкі цалкам прызнаў сваю віну. У лістападзе мінулага года пад коламі яго аўтамабіля на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы загінула 36-гадовая жанчына. Ваўкавыцкага вінавацяць у парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 КК).
На момант трагічнага здарэння абвінавачаны выконваў абавязкі кіраўніка Баранавіцкай ДАІ. Ён ехаў на ўласным аўтамабілі, у той час афіцэр не быў пры выкананні службовых абавязкаў. Андрэя Ваўкавыцкага звольнілі з органаў унутраных спраў.