Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме
![Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hjax23l7vh96rg82w9xdy0aryid3wcnh.jpg.webp?itok=zFhh-fVN)
Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by
Ленінскі суд Мінска працягвае вывучаць пісьмовыя матэрыялы шматтомнай крымінальнай справы палітвязняў Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.
Разгляд справы адбываецца ў паскораным рэжыме. Ужо агучылі 60 тамоў з 283, пішуць праваабаронцы.
Прапагандысты ў сваіх рэпартажах намагаюцца абліваць брудам палітвязняў, прыдумляюць "непаразуменні" паміж імі. Асабліва ім не дае спакою рэпутацыя нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага.
Палітвязні па-ранейшаму ў кайданках. "Я вельмі моцным сябе адчуваю цяпер, — піша ў лісце Стэфановіч. — Я не здамся ніколі. Я іх не баюся. Веру, што хутка мы ўсе пабачымся і абдымемся".
![Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/y97etofz0yj8mt26cy7at8mosz71kzz2.jpg.webp?itok=s5d-KNYR)
![Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ljwh0r7sapa6rlj9bxqhvrz2839uby4o.jpg.webp?itok=-RY27EYo)
![Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vsfsa5y1xru50517t317fdomp366j02m.jpg.webp?itok=UKt1es0R)
![Разгляд справы Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча адбываецца ў паскораным рэжыме](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/8yz7ltyux667dyxf9562gu77mpuje1jp.jpg.webp?itok=x9KTruXH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.