Французы прыляцелі на святы ў Літву, а апынуліся ў Беларусі

Французы прыляцелі на святы ў Літву, а апынуліся ў Беларусі

Французы прыляцелі на святы ў Літву, а апынуліся ў Беларусі. Маладыя людзі позна ўвечары гулялі ў лесе і выйшлі да сігналізацыйнага комплексу. Здарэнне адбылося ў Астравецкім раёне ў ноч на 31 снежня. Беларускія памежнікі з дапамогай сістэмы відэаназірання заўважылі двух невядомых, пасля чаго парушальнікаў затрымалі.

24-гадовыя французы патлумачылі, што не збіраліся нелегальна наведваць Беларусь — проста заблукалі. Замежнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы і перадалі літоўскім памежнікам, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 2.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі