Францыя "рашуча асуджае рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць насельніцтва"

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online

У Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі ў каментары @pozirkonline выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі: "Пазіцыя Францыі застаецца нязменнай: яна рашуча асуджае рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць насельніцтва і заклікае да безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых у Беларусі".

У французскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што ў адыходзячым годзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі "зрабіў новы крок, стаўшы саўдзельнікам неапраўданай і незаконнай агрэсіўнай вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны". Францыя абяцае працягнуць падтрымку грамадзянскай супольнасці і намаганняў беларускіх дэмакратычных сіл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі