ФСБ кажа пра затрыманне дыверсантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі

Байцы ФСБ / ura.ru, ілюстрацыйнае фота
Байцы ФСБ / ura.ru, ілюстрацыйнае фота

У ФСБ кажуць, што спынілі дыверсіі на апорах ліній электраперадачы дзвюх расійскіх АЭС перад 9 траўня, піша ТАСС.

Паведамляецца, быццам дыверсійна-разведвальная група планавала падарваць "больш за 30 апор высакавольтных ліній электраперадачы Ленінградскай і Калінінскай атамных электрастанцый".

"Тэрарыстам удалося падарваць адну і замініраваць чатыры апоры ЛЭП Ленінградскай АЭС і закласці самаробныя выбуховыя прылады пад сем апор ЛЭП Калінінскай АЭС у Цвярской вобласці", — заяўляе Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Еўрарадыё распавядала пра падарваную ЛЭП у Ленінградскай вобласці. Гэта адбылося 1 траўня.

Расійская спецслужба заяўляе пра затрыманне двух "дыверсантаў" і двух іх памочнікаў з расіян. Паводле ФСБ, яны "былі завербаваныя ў верасні 2022 года супрацоўнікам Службы замежнай разведкі Украіны і прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў лагерах у Кіеўскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны". Потым праз Польшчу і Беларусь яны незаконна трапілі ў Пскоўскую вобласць Расіі.

Дарэчы, пасля таго, як быў падарваны самалёт А-50 у Мачулішчах, Лукашэнка расказваў, што яго падарваў украінскі "дыверсант", які прыбыў праз тэрыторыю Расіі. Праз беларуска-ўкраінскую мяжу яго, маўляў, не прапусцілі пільныя беларускія памежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі