Футбалістаў Какорына і Мамаева падазраюць у нападзе на беларуса ў Маскве (відэа)

Футбалістаў Какорына і Мамаева падазраюць у нападзе на беларуса ў Маскве (відэа)

Расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева падазраюць у нападзе на 33-гадовага беларуса ў Маскве Віталя Салаўчука. Як інфармуе "Московский комсомолец", кіроўца Mercedes чакаў каля гасцініцы "Пекін" тэлевядучую Першага канала Вольгу Ушакову. Ён зрабіў заўвагу пяці хуліганам і быў імі збіты. Маладыя людзі выцягнулі яго з аўтамабіля і білі яго, зламалі нос. У мужчыны таксама чэрапна-мазгавая траўма. Хуліганы ўцяклі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Пабоі".

Пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу імя Боткіна. У бліжэйшы час яму пакажуць для апазнання фотаздымкі футбалістаў.

Напад на кіроўцу адбыўся за гадзіну-дзве да здарэння ў кавярні ў Маскве, дзе Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў збілі чыноўніка Мінпрамгандлю РФ Дзяніса Пака. Ён зрабіў ім заўвагу, і яны накінуліся на яго, нанеслі траўмы.

Какорын — форвард "Зеніта", Мамаеў — паўабаронца "Краснадара". У мінулым яны — гульцы зборнай Расіі па футболе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі