Галалёд і да +10 па паўднёвым захадзе: надвор'е на нядзелю

Люты на Палессі

Люты на Палессі / Еўрарадыё

У нядзелю 11 лютага ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Не выключаны снег, мокры снег і дождж. На асобных участках — туман, галалёд і галалёдзіца, паведамляе "Белгідрамет".

Сіноптыкі кажуць пра ўмераны паўднёва-ўсходні вецер у гэты дзень і вялікую разбежку ў тэмпературах. Уначы на паўночным усходзе краіны слупок тэрмометра апусціцца да -10, у той час як на паўднёвым захадзе будзе +3. Днём па краіне чакаецца -2 +4. Па паўднёвым захадзе — да 5-10 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі