Галасы з-за кратаў: “Зэкамерон” як магчымасць пагаварыць з палітвязнямі — эфір

Вокладка да аўдыёкнікі "Зэкамерон"

Вокладка да аўдыёкнікі "Зэкамерон" / Еўрарадыё

Сёлета акторы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з музыкам Уладзімірам Пугачом і рэжысёрам Войтэкам Урбаньскім прэзентавалі спектакль паводле кнігі палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон”. Але вырашылі на гэтым не спыняцца. І вось колькі дзён таму аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” абвясцілі пра намер запісаць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі” і адкрылі збор на платформе gronka.org.

Што падштурхнула да думкі пра неабходнасць зрабіць з “Зэкамерона” аўдыякнігу? Якія мэты ставяць перад сабой аўтары ідэі, якую думку яны спадзяюцца данесці слухачам праз твор Максіма Знака? Што адбываецца сёння з “Купалаўцамі”, якіх цікавостак чакаць ад іх і ад audiobooks.by? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі