"Галоўнае сёння — адукацыя ў сем’ях" — Павел Латушка

Хатняя адукацыя

Хатняя адукацыя / pixabay.com

Кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка выказаўся наконт дамовы пра “адзіныя падручнікі гісторыі” для РБ і РФ. "Беларусаў пазбаўляюць гісторыі Беларусі, гаворыць у відэазвароце Латушка. — Калі Лукашэнка кажа, што не аддасць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, хай перачытае выказванні пасла Расіі Грызлова аб планах стварыць сумесны падручнік гісторыі для Расіі і Беларусі. Выхаванне грамадзян незалежнай краіны пачынаецца з сям'і, але фарміруецца ў школе на ўроках гісторыі дзяржавы. Што цяпер на гэта скажа таварыш "гісторык" Аляксандр Лукашэнка?".

Напярэдадні Барыс Грызлоў заявіў, што адзіны падручнік ствараюць для школ і ВНУ. І ён мусіць зняць "розначытанні ў разуменні шэрагу важных гістарычных падзей". Яны адносяцца і да часоў Расійскай імперыі (менавіта тады на беларускіх землях уздымаліся шматлікія вызваленчыя паўстанні), і да часоў СССР.

Павел Латушка заклікае не здавацца, бо "наша гісторыя ў нашых руках". "Галоўнае сёння — адукацыя ў сем’ях, — кажа палітык. — А наш, толькі наш агульны абавязак — пісаць гісторыю незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь".

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская таксама кажа, што "адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі". "І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя", — дадае яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі