Галоўная бухгалтарка завалодала грашыма Мазырскага дзіцячага дома
Галоўная бухгалтарка завалодала грашыма Мазырскага дзіцячага дома. Жанчына падазраецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Распачатая крымінальная справа (ч. 4 арт. 210 КК).
Як паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, галоўную бухгалтарку дзіцячага дома падазраюць у тым, што яна ўнесла непраўдзівыя звесткі ў спісы на пералічванне грашовых сродкаў на сваё імя ў выглядзе заробку, прэмій, авансаў. Грошы залічваліся на яе карт-рахунак. Мяркуецца, што з красавіка 2014-га да кастрычніка 2016 года жанчына завалодала больш чым 20 тысячамі дэмінаваных рублёў. Страты Мазырскаму дзіцячаму дому нанесеныя ў асабліва буйным памеры.