Гамельчукоў пакаралі за несанкцыянаваныя палёты

Гамельчукоў пакаралі за палёты

Гамельчукоў пакаралі за палёты / прэс-служба Генпракуратуры

На Гомельшчыне трох чалавек прыцягнулі да адказнасці за несанкцыянаваныя палёты, паведамляе Гомельская транспартная пракуратура.

Летась 4 жніўня мужчына здзейсніў палёт на самаробным мотадэльталёце тыпу nano-trike Е-16 каля вёскі Зараддзе Гомельскага раёна. Дэльталет не быў зарэгістраваны, а пілот не падаваў у "Белаэранавігацыю" заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы.

У той жа дзень і ў той жа мясцовасці іншы мужчына здзейсніў пілатаваны палёт з пасажырам. Яны таксама выкарыстоўвалі незарэгістраваны самаробны дэльталёт.

Таксама пракуроры знайшлі ў інтэрнэце запіс палёту на параплане, які выканаў індывідуальны прадпрымальнік з пасажырам. Відэа было запісанае на тэлефон, на ім бачныя ўзлёт, палёт і пасадка пілота-інструктара разам з заказчыкам. За палёт інструктар атрымаў 170 рублёў.

"Устаноўлена, што індывідуальны прадпрымальнік у жніўні мінулага года падаў у ГП "Белаэранавігацыя" электронную заяўку на ажыццяўленне навучальнага палёту паблізу вёскі Старая Беліца Гомельскага раёна. У гэтых мэтах было заяўлена адно звышлёгкае паветранае судна. Разам з тым пры ажыццяўленні камерцыйнага палёту быў выкарыстаны іншы лятальны апарат з наяўнасцю на борце пасажыра", — каментуюць у пракуратуры.

Індывідуальнага прадпрымальніка таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Якое пакаранне прызначылі — не ўдакладняецца.

Гамельчукоў пакаралі за несанкцыянаваныя палёты
Гамельчукоў пакаралі за палёты / прэс-служба Генпракуратуры
Гамельчукоў пакаралі за несанкцыянаваныя палёты
Гамельчукоў пакаралі за палёты / прэс-служба Генпракуратуры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі