Гамяльчанку, якая смяялася на "пакаянным відэа", аштрафавалі і адпусцілі

Юлія Гансіеўская / Скрыншот
Юлія Гансіеўская / Скрыншот

Шматдзетную маці з Гомеля Юлію Гансіеўскую, якая смяялася падчас запісу "пакаяннага відэа" ў ГУБАЗіКу, аштрафавалі і адпусцілі. Пра гэта праваабаронцам з "Вясны" распавёў яе муж.

Па словах мужчыны, сілавікі "нічога не даказалі". Жанчыну пакаралі штрафам у 15 базавых велічыняў (480 рублёў) за "падпіску на тэлеграм-каналы". Гансіеўскую вызвалілі пасля суда.

Папярэдне паведамлялася, што Юлію Гансіеўскую затрымалі за перадачу забароненым у Беларусі тэлеграм-каналам інфармацыі аб перамяшчэнні расійскіх войскаў па Гомельскай вобласці. Відэа, на якім жанчына смяецца ў адказ на традыцыйныя пытанні сілавікоў, скарыла сацсеткі. Напрыклад, на пытанне: "За што вас даставілі сюды?" Ганісеўская адказала: "За шкірку!". Зламаць яе для запісу роліка ў звычайным фармаце, здаецца, так і не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі