Ганцавіцкі вучань на школьнай лінейцы страціў прытомнасць, упаў і зламаў сківіцы

Апошні званок у Ганцавіцкай гінмазіі / gancevichi.edu.by, ілюстрацыйнае фота
Апошні званок у Ганцавіцкай гінмазіі / gancevichi.edu.by, ілюстрацыйнае фота

13-гадовы школьнік з Ганцавіцкага раёна зламаў сківіцы і страціў некалькі зубоў на школьнай лінейцы, піша "Ганцавіцкі час".

Няшчасны выпадак адбыўся ў Ганцавіцкай сярэдняй школе 25 траўня. У гэты дзень там праходзіла лінейка, прысвечаная заканчэнню школьнага года.

Лінейка пачалася каля дзявятай гадзіны раніцы. Не прайшло і паўгадзіны, як хлопчык у другім шэрагу паваліўся тварам наніз і стукнуўся аб бетон. У выніку ён пераламаў сківіцы і выбіў чатыры зубы.

Хуткая дапамога даставіла школьніка ў Ганцавіцкую лякарню, адтуль яго завезлі ў Баранавічы. Аднак траўма была настолькі сур'ёзнай, што хлопчыка адправілі ў аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі ў Брэст. Там яму зрабілі аперацыю, паставілі імпланты.

Выпісалі падлетка 2 чэрвеня пад назіранне ганцавіцкіх стаматолагаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі