Ганчарэнка: у палку Каліноўскага ўжо рыхтуюць новыя камплекты формы

Полк Каліноўскага ваюе супраць расійскіх акупантаў / t.me/belwarriors
Полк Каліноўскага ваюе супраць расійскіх акупантаў / t.me/belwarriors

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка пракаментаваў сустрэчу ў Кіеве ўкраінскіх парламентароў з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Ён называе апошніх "легендарнымі беларусамі, якія абараняюць Украіну". На сустрэчы гаворка ішла пра тое, як найлепш падтрымаць падраздзяленне і як адказаць "на агрэсію Лукашэнкі".

"Магу адкрыць невялікую таямніцу, у палку Каліноўскага ўжо рыхтуюць новыя камплекты формы, — піша Ганчарэнка. — Таму што калі Лукашэнка дасць загад сваім войскам напасці на Украіну — то гэтыя вайскоўцы пяройдуць на наш бок. Іх трэба будзе апрануць, узброіць і адправіць назад — вызваляць Беларусь!"

З каліноўцамі сустракаліся дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, якія ўваходзяць у Міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне "Дэмакратычная Беларусь". Украінцы іх назвалі "легітымным прадстаўніком беларускага народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі