Гандбалісты зборнай Беларусі не прабіліся на чэмпіянат свету — 2019

Гандбалісты зборнай Беларусі не прабіліся на чэмпіянат свету — 2019

13 чэрвеня мужчынская зборная Беларусі па гандболе ў гасцях прайграла камандзе Аўстрыі — 31:26, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола. Гэты пройгрыш азначае, што наша каманда не змагла прабіцца на чэмпіянат свету 2019 года — упершыню за апошнія шэсць гадоў. 

Першую сустрэчу са зборнай Аўстрыі, якая прайшла 10 чэрвеня ў Мінску, каманда Юрыя Шаўцова завяршыла ўнічыю — 28:28.

Прамыя пуцёўкі на чэмпіянат свету — 2019 атрымаюць гаспадары турніру Германія і Данія, а таксама цяперашні чэмпіён свету Францыя і пераможца чэмпіянату Еўропы 2018 года Іспанія.

Дарэчы, для Беларусі няўдача ў кваліфікацыі на будучы чэмпіянат свету пагражае нявыхадам на Алімпіяду-2020.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі