Гандбол: БГК імя Мяшкова перамог "Цэле" у хатнім матчы SEHA-лігі

Гандбол: БГК імя Мяшкова перамог "Цэле" у хатнім матчы SEHA-лігі

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў хатнім матчы SEHA-лігі разграміў славенскі "Цэле" — 36:29 . Нягледзячы на тое, што славенцы з'яўляюцца дэбютантамі турніру, у першыя 10 хвілінаў яны ўпарта супраціўляліся берасцейцам. Але ўжо да першага перапынку перавага гаспадароў склала 6 мячоў — 18:12.

Другая палова сустрэчы прайшла прыкладна па тым жа сцэнары. У апошнія хвіліны матча "мяшкоўцы" упэўнена трымалі розніцу ў 6-7 мячоў.

"Сёння са старту мы паспрабавалі задзейнічаць гандбалістаў, якія не гулялі ў папярэднім матчы. Я думаю, згулялі нядрэнна, асабліва ў атацы. Галоўнае, што няма траўміраваных, і ў суботу ў Лізе чэмпіёнаў мы зможам гуляць у поўным складзе", — падкрэсліў пасля гульні галоўны трэнер брэсцкіх гандбалістаў Сяргей Бябешка.

Наступны матч БГК правядзе 15 кастрычніка. У Лізе чэмпіёнаў беларускаму клубу будуць супрацьстаяць аўтсайдэры групы — гандбалісты "Заграбу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі