Гандлёвыя сеткі працягнулі яшчэ на квартал зніжку для малазабяспечаных беларусаў

Сацыяльная зніжка складае 10% / sb.by
Сацыяльная зніжка складае 10% / sb.by

Сацыяльныя сеткі яшчэ на тры месяцы захаваюць сацыяльную зніжку для малазабяспечаных беларусаў. Адпаведнае пагадненне падпісалі 28 чэрвеня. Але дасягнулі гэтай дамоўленасці няпроста. "Перамовы, якія вяліся з гандлёвымі сеткамі аб магчымасці падаўжэння зніжкі, былі складанымі і дыскусійнымі", — кажа міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў.

Прадстаўнікі гандлю спасылаліся на тое, што іх прыбытковасць і так абмежаваная праз уведзеную ў Беларусі сістэму рэгулявання коштаў. Але ў МАРГу мяркуюць, што карэкціроўкі, унесеныя ў Пастанову ўрада № 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн", павінныя прастымуляваць продаж беларускай прадукцыі і трохі павялічыць даходнасць крамаў. У любым выпадку, са слоў Багданава, менавіта гэтыя аргументы "дазволілі схіліць шалі да згоды падоўжыць дзеянне зніжкі для ўразлівых слаёў насельніцтва". Гэтымі зніжкамі, нагадаем, могуць карыстацца шматдзетныя сем'і, пенсіянеры і тыя, чый даход не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму.

У ведамстве таксама расказалі, што за перыяд дзеяння Пагаднення з 17 студзеня 2022 года гандлёвыя сеткі выдалі каля 1,7 млн зніжкавых карт. Сума зніжкі склала каля 37 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі