Гарадоцкі васьмікласнік атрымаў удар токам, калі рабіў сальта на апоры ЛЭП

Гарадоцкі васьмікласнік атрымаў удар токам, калі рабіў сальта на апоры ЛЭП

Гарадоцкі васьмікласнік атрымаў удар токам, калі вырашыў паказаць сябрам сваё мастацтва паркуру. Падрабязнасці інцыдэнту паведамля прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Увечары 17 чэрвеня хлопец вырашыў паказаць сябрам, як умее рабіць сальта з вышыні. Для дэманстрацыі ён выбраў апору лініі электраперадач, хаця сябры яго і перасцерагалі. Падлетак забраўся на вышыню каля 5 метраў і ў гэты момант атрымаў удар току, ад чаго зваліўся на зямлю. 

Хлопца шпіталізавалі ў рэанімацыю з тэрмічнымі апёкамі 2-й і 3-й ступені. 

Вядзецца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі