Гарантыі Лукашэнку, дыялог з ЗША, вайна і палітвязні — эфір з Цыганковым

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Пры канцы 2023 года і напярэдадні блізкага выбарча-цыркавога шоу пад назвай “Адзіны дзень галасавання” так званыя “народныя абраннікі” хвалілі закон з гарантыямі для Лукашэнкі. Дзе галоўнае — імунітэт супраць прыцягнення да адказнасці за безліч злачынстваў, якія “гарант незалежнасці” здзейсніў за амаль 30 гадоў ва ўладзе. Але былі і іншыя гарантыі: іх у Вашынгтоне атрымалі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл падчас стратэгічнага дыялогу — гарантыі падтрымкі і дапамогі. Як цяпер, так і пасля вызвалення Беларусі ад лукашэнкаўскага рэжыму.

Чаму закон, ініцыятаркай якога выступіла ў 2019 годзе Канапацкая, прынялі менавіта цяпер? Чым адметныя сёлетнія скандалы і інтрыгі ў шэрагах дэмсіл і чым, апроч гэтага, яны могуць пахваліцца ў якасці дасягненняў? Ці варта чакаць аб’яднання дэмсіл вакол палка Каліноўскага і як на сітуацыю ў свеце ўплываюць выбары ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі