Генпракурор пра затрыманага гендырэктара "БелОМА": Бывае і апраўдальны прысуд
Генеральны пракурор Аляксандр Канюк пацвердзіў, што гендырэктар холдынгу "БелОМА" Вячаслаў Бурскі затрыманы. Але артыкул, па якім яго затрымалі, генпракуро агучваць не стаў.
"Не будзем спяшацца, гэта людзі. Што такое на чалавека ўзвесці абвінавачванне? Ёсць жа сям'я, дзеці, сваякі, не так усё проста. Хачу дачакацца больш важкіх вынікаў, таму што як суддзя ведаю: бываюць такія сітуацыі — і апраўдальны прысуд. А потым што рабіць? Як чалавеку ў вочы глядзець?" — прыводзіць tut.by словы Канюка.
Пра затрыманне гендырэктара "БелОМА" стала вядома на мінулым тыдні. Абавязкі кіраўніка холдынгу цяпер выконвае Аляксандр Мароз — першы намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па эканоміцы і фінансах.