Генсек NATO: кіраўніцтву Беларусі няма чаго турбавацца
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пракаментаваў заявы кіраўніцтва нашай краіны наконт размяшчэння ў Літве каля мяжы з Беларуссю амерыканскіх танкаў і запланаваных вучэнняў. Ён падкрэсліў, што няма прычыны, каб у Мінску турбаваліся. Таксама Столтэнберг нагадаў, што NATO — не агрэсіўны альянс.
"Мы прадказальныя ў правядзенні вучэнняў, — цытуе словы генсека NATO ria.ru. — Абарончы альянс, які праводзіць вучэнні сваіх сіл, не павінен выклікаць заклапочанасць у суседзяў".
Як інфармавала Еўрарадыё, 28 кастрычніка сітуацыя з прыбыццём амерыканскай вайсковай тэхнікі на палігон у Літве абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Ён прызнаў, што "30 танкаў і 30 бронемашын — гэта проста смешна супраць беларускай арміі". Аднак ацаніў сітуацыю, як дэманстрацыйны крок, на які Беларусь вымушана даць адказ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.