Германія ўносіць змены ў заканадаўства аб бежанцах

Германія ўносіць змены ў заканадаўства аб бежанцах

Урад Германіі зацвердзіў новы законапраект аб бежанцах, які робіць правілы надання прытулку больш жорсткімі. Калі закон будзе ўхвалены парламентам і набудзе моц, то жыхары Косава, Чарнагорыі, Албаніі і Босніі не змогуць прасіць прытулку, бо Германія абвясціла гэтыя краіны бяспечнымі.

Міністр унутраных справаў Германіі Томас дэ Мезьер таксама парэкамендаваў распрацаваць закон, які дазволіць нямецкім уладам у спрошчаным парадку прымаць рашэнне аб наданні прытулку або аб адмове ў ім.

Міністр прапануе норму, паводле якой любы мігрант, чыя гісторыя выглядае непраўдзівай, можа быць затрыманы проста на мяжы і дэпартаваны, перадае ВВС.

Фота: livejournal.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі