"Гэй, тлусты!" Доктарка і псіхолаг пра дзіцячае атлусценне ў Беларусі і цкаванне

Атлусценне — праблема змены ладу жыцця

Атлусценне — праблема змены ладу жыцця / cyprusbutterfly.com.cy

"Чалавечы арганізм не прыстасаваны да маларухомага ладу жыцця", — кажа доктар-педыятр Мая Церакулава, якую Еўрарадыё папрасіла расказаць, з чым звязаны рост дзіцячага атлусцення ў Беларусі.

Сёння на атлусценне ў нашай краіне пакутуе кожнае чацвёртае дзіця. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да 2030 года такіх дзяцей можа стаць 50%.

Спецыялістка тлумачыць сітуацыю тым, што дзясяткі тысяч гадоў людзі былі паляўнічымі і збіральнікамі, і дзеці былі збіральнікамі ў тым ліку. Выжывалі, перамяшчаючыся з аднаго месца на іншае.

 

Чаму атлусценне зрабілася такой сур'ёзнай праблемай менавіта цяпер?

—  Я б сказала, што гэта цывілізацыйная хвароба, ці хвароба змены ладу жыцця людзей, — адказвае Мая Церакулава. Эвалюцыйна мы створаныя для таго, каб хадзіць вялікую колькасць гадзін у дзень. Гэта значыць, каб захоўваць здароўе, чалавечаму арганізму неабходная фізічная нагрузка, якую ўсе недаатрымліваюць, у тым ліку дзеці.

Таму павінныя стварацца ўмовы, каб штучна падтрымліваць гэтую фізічную нагрузку. Напрыклад, манера прагульваць урокі фізкультуры ні да чога добрага дакладна не прыводзіць. Трэба прывучаць дзіця да спорту, да штодзённай ранішняй зарадкі.

“Эй, жирный!” Врач и психолог о пике детского ожирения в Беларуси и травле
Мая Церакулава / Асабісты архіў

Вядома, людзі сутыкаюцца з атлусценнем часцей, чым раней. Лёгказасваяльныя вугляводы, ці простыя цукры, якія так падабаюцца дзецям, сёння вельмі даступныя.

Зноў жа, дзясяткі тысяч гадоў чалавечай эвалюцыі цукар быў каштоўнай крыніцай вугляводаў, калорый, неабходных для мозгу, таму людзі яго і любяць. Цяпер яго занадта шмат, а яго спажыванне празмернае. Чалавечаму арганізму ўжо не трэба столькі энергіі.

Увогуле прычыны атлусцення зразумелыя: лад жыцця, цывілізацыя.

Так што, паўтаруся: для таго, каб пазбегнуць праблемы, трэба кантраляваць спажыванне калорый і забяспечваць дзіцяці дастатковую колькасць фізічнай нагрузкі.

 

Чым характарызуецца атлусценне?

— Само па сабе гэтае захворванне значна зніжае якасць жыцця, бо абмяжоўвае фізічныя магчымасці чалавека. Часта яно суправаджаецца шэрагам ускладненняў, як, напрыклад, артэрыяльная гіпертэнзія. Але ў сучасным свеце навукоўцы больш кажуць пра тое, што атлусценне і іншыя спадарожныя захворванні — гэта ўсё наступствы пэўнага ладу жыцця.

Ёсць нямала поўных людзей, якія шмат ходзяць, займаюцца спортам, танчаць і правільна харчуюцца. Так, іх рызыкі сутыкнуцца яшчэ і з ускладненнямі вышэйшыя, чым, да прыкладу, у людзей з нармальнай масай цела пры такім жа ладзе жыцця. Пры гэтым яны ніжэйшыя, чым у худых людзей, якія вядуць нездаровы лад жыцця.

Атлусценне — гэта збыткоўная колькасць тлушчавай тканіны ў арганізме чалавека. Ёсць такі паказчык, ён даволі ўніверсальны — індэкс масы цела. Гэта велічыня, якая дазваляе ацаніць ступень адпаведнасці масы чалавека і яго росту і тым самым ўскосна меркаваць пра тое, ці з'яўляецца маса недастатковай, нармальнай ці збыткоўнай.

“Эй, жирный!” Врач и психолог о пике детского ожирения в Беларуси и травле
Дзіця можа сысці ў сябе / pixabay.com

Атлусценне і стыгматызацыя

"Гэй, тлусты!" Крыўдныя мянушкі, выспяткі і нават байкоты — гэта далёка не ўсе беды, якія абвальваюцца на дзяцей, якія адрозніваюцца ад іншых. Каб разабрацца, з якімі праблемамі сутыкаецца беларускае дзіця з атлусценнем і што з гэтым рабіць, звяртаемся да дзіцячага і сямейнага псіхолага Святланы Карнеевай (імя змененае з меркаванняў бяспекі).

Многія бацькі самі ж стыгматызуюць гэтае пытанне. У выніку бедныя дзеці наогул нідзе не атрымліваюць падтрымкі, кажа суразмоўніца. У ідэале мы ўсе любім сваіх дзяцей і хочам для іх лепшага. Але часам, калі дзіця не адпавядае чаканням, не ўсе таты і мамы могуць з сабой справіцца. Атрымліваецца, што тыя бацькі, якія больш-менш спраўляюцца, могуць быць апорай свайму дзіцяці, іншыя — пазбаўляюць яе.

Гэта залежыць і ад таго, ці ёсць у саміх дарослых досвед падтрымкі з боку іх бацькоў.

 

Як грамадства ставіцца да людзей, якія нейкім чынам адрозніваюцца ад іншых паводле вагі, росту, колеру скуры і гэтак далей?

Жывучы цяпер у Еўропе, я заўважаю, што тут зусім розныя дзеці ходзяць разам, сябруюць — і нічога ім не перашкаджае. Такой вострай праблемы, як у Беларусі, калі адрозныя ад іншых дзеці трапляюць у самую сапраўдную ізаляцыю, я тут не бачу. А ў нас дзеці часцей за ўсё саромеюцца свайго цела і сыходзяць у сябе. На жаль, гэта праўда і вялікая праблема.    

У такой сітуацыі дзіця знаходзіцца ў стрэсе і ў яго спрацоўвае ахоўная функцыя арганізма, ад чаго ён можа пачаць есці яшчэ больш. Прыём ежы — гэта наогул досыць важная, першасная частка нашага жыцця. Мы нараджаемся і адразу атрымліваем малако ад маці. Таму і далей мы звязваем працэс харчавання не толькі з насычэннем, але і з задавальненнем, заспакаеннем і бяспекай.

У дзіцяці могуць быць парушаныя харчовыя паводзіны. Гэта можа быць звязана і са здароўем, але і ў тым ліку з тым, што яно адчувае стрэс, а таксама калі ў сям'і прынята ўсё заядаць.

 

Як бацькам прыняць сітуацыю?

Калі гаворка ідзе пра здароўе, калі бацькі не могуць ніяк паўплываць на сітуацыю, то ім трэба спыніцца і сказаць сабе: так, вось гэта адбываецца, гэта наша дзіця і мы не можам гэта кантраляваць. Паколькі я не магу паўплываць на гэта, мне давядзецца прымаць дзіця такім, якім яно ёсць. Тое, што я яго буду крытыкаваць або ганіць, ніяк не паўплывае на сітуацыю, а толькі пагоршыць яго самаацэнку. Вядома, бацькам трэба працаваць. Можа, яны будуць чытаць сабе па раніцах заспакаяльныя мантры альбо пойдуць да псіхолага. Працаваць з прыняццем вельмі складана.

Калі бацькі настроеныя дапамагаць дзіцяці, яны могуць натхніць яго на перамены. Трэба проста заразіць дзіця ідэяй, што яно можа выздаравець і выглядаць добра. Можна займацца дома, можна наведваць нейкую секцыю. Выдатна рабіць нешта разам.

 

Як змагацца з булінгам

Бацькі мусяць разумець, што дзіця будзе сутыкацца з рознымі рэакцыямі навакольных. І тут таксама важна быць вельмі моцнымі і ўстойлівымі.

Дзеці вельмі ўразлівыя, асабліва малодшыя. Калі дзіця нечым адрозніваецца ад іншых, то гэта працуе як стрэльба, якая калі-небудзь, але стрэліць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі