Глабальны збой адбыўся ў працы Фэйсбука і Інстаграма
Глабальны збой у працы Фэйсбука і Інстаграма
У працы сацыяльных сетак Фэйсбук і Інстаграм адбыўся глабальны збой. Праблемы фіксуюцца ў розных краінах.
Карыстальнікі Фэйсбука наракаюць, што іх выкінула з акаўнтаў і немагчыма зайсці ў профілі.
У Інстаграме перастала абнаўляцца стужка і загружацца паведамленні.
Каля 19:30 паводле мінскага часу праца сацсетак аднавілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.