Год таму не стала Ганны Вольскай

Год таму не стала Ганны Вольскай

Год таму не стала Ганны Вольскай. Музычны прадзюсар і жонка музыкі Лявона Вольскага памерла ў Мінску ад цяжкай анкалагічнай хваробы. Ёй было ўсяго 40 гадоў.

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года, скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага “Радыё 101.2”, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе ў іх нарадзілася дачка Адэля, якой акурат сёння споўнілася 19 гадоў.

Ганна пэўны час была дырэктарам гурта N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала сааўтаркай сцэнарыяў, удзельнічала ў якасці актрысы ў некаторых праектах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі