"Гомельэнерга" патлумачыла прычыну адключэння электрычнасці
Прычынай адключэння электрычнасці на вуліцах Гомеля стала выскокая тэмпература паветра. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга са спасылкай на "Гомельэнерга".
Як распавядала Еўрарадыё, цэнтр Гомеля сёння каля 16:30 застаўся без электрычнасці. Паводле некаторых звестак, аварыя закранула каля 50 вуліц.
Паводле "Гомельэнерга", у зоне электразабеспячэння падстанцыі "Усходняя" 110 кВ у Гомелі адключаліся пяць кабельных ліній 10 кВ.
Цяпер рамонтныя брыгады працуюць над аднаўленнем падачы электраэнергіі. Праца адной кабельнай лініі ўжо адноўленая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.