Гомельскага актывіста Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак
Васіль Палякоў
Апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова з Гомеля арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Як распавядала Еўрарадыё, Палякова затрымалі 1 лістапада. Яго выклікалі на допыт позвай, а потым у кайданках прывезлі дадому, каб правесці ператрус.
Паводле звестак праваабаронцаў, суд над Паляковым адбыўся 3 лістапада. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).
Васіль Палякоў — былы настаўнік гісторыі. У палітыцы ён з 1990-х, быў кіраўніком апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.