Гомельскага студэнта затрымалі за лічбы ў нікнэйме

Затрыманы студэнт

Затрыманы студэнт / gomelspring.org

Студэнта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта затрымалі за лічбы ў нікнэйме. Прымусова запісанае відэа з ім з'явілася ў тг-канале, звязаным з беларускімі сілавікамі.

У ім хлопец кажа, што ў месенджары тэлеграм у яго цягам некалькіх месяцаў стаяў нікнэйм, які заканчваўся 14 і 88. Гэтыя лічбы — атрыбуты неанацыстаў.

Хлопец кажа, што ў часе стварэння нікнэйма не ведаў значэнне лічбаў. “Сёння мяне запрасілі ў міліцыю і ўсё патлумачылі”, — кажа ў канцы відэа студэнт. Яму  пагражаюць адказнасцю паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі