Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне
Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку выставілі абвінавачванне, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Гэта артыкул "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
Судаленка быў затрыманы 18 студзеня. Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.
Леанід Судаленка ўзначальвае гомельскую філію праваабарончага цэнтра "Вясна", зачыненага ўладамі.
@bnkbel
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.