Гомельская пенсіянерка загінула ў дваровай прыбіральні
88-гадовая жанчына звалілася ў дашчаную прыбіральню ў двары прыватнай хаты.
Пра гэта 8 верасня гомельскім выратавальнікам паведаміла дачка жанчыны. Як інфармуе БелаПАН, выратавальнікі выявілі ў прыбіральні на глыбіні 1,5 метра цела пенсіянеркі.
Папярэдне выяўлена, што жанчына звалілася ў прыбіральню, калі зламалася дошка падлогі. Самастойна выбрацца пенсіянерка не змагла.
Фота — massivdrev.com