Google адмовіўся выдаліць з Youtube тры відэа па запыце беларускіх уладаў

Google адмовіўся выдаліць з Youtube тры відэа па запыце беларускіх уладаў

У 2016 годзе беларускія ўлады двойчы звярталіся ў кампанію Google наконт выдалення інфармацыі. У першым паўгоддзі чыноўнікі накіравалі ў амерыканскую карпарацыю запыт аб выдаленні матэрыялаў са сцэнамі жорсткасці, у другім — матэрыялаў, якія датычацца нацыянальнай бяспекі. Гэта вынікае са "Справаздачы аб празрыстасці", апублікаванай на сайце Google.

У абодвух выпадках запыт прыходзіў ад прадстаўнікоў выканаўчай улады, але Google не паказвае, якое менавіта ведамства да іх звярнулася. У абодвух выпадках гаворка ішла пра відэа, размешчанае на YouTube: адным і трох адпаведна. Але і інфармацыю пра сутнасць ролікаў Google не раскрывае.

Першы запыт, што датычыўся сцэнаў жорсткасці, Google выдаліў. Тры апошнія, што датычыліся нацыянальнай бяспекі, выдаляць адмовіўся.

"Ёсць шмат прычынаў, з якіх мы маглі не выдаліць кантэнт у адказ на запыт. Некаторыя просьбы недастаткова пэўныя, каб мы зразумелі, чаго хоча ўрад (напрыклад, у запыце не пазначана ніводнай URL-спасылкі). Іншыя звязаныя з сцвярджэннямі аб паклёпе праз неафіцыйныя лісты з урадавых установаў, а не судовых распараджэнняў, — тлумачыць кампанія.

Cусветным лідэрам па колькасці запытаў у Google на выдаленне кантэнту стала Расія. Толькі ў другім паўгоддзі 2016 года расійскія ўлады накіравалі ў карпарацыю 11164 запыты. Асноўная частка з іх таксама датычылася відэа на YouTube.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі