Грамадская камісія: Праверыць сапраўднасць подпісаў за Караткевіч немагчыма

Грамадская камісія па ацэнцы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у презідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч у панядзелак распаўсюдзіла сваё "Рашэнне". Як вядома, яна збіралася праверыць, ці сапраўды Караткевіч сабрала 107 тысяч подпісаў, якія былі перададзены ў выбарчыя камісіі. Дзеля гэтага чальцы камісіі планавалі аглядаць аркушы, падлічваць подпісы, сартыраваць іх "па рэгіёнах, населеных пунктах, вуліцах і дамах" і выбарачна абтэлефаноўваць людзей.

Аднак выбарчы штаб Таццяны Караткевіч паведаміў грамадскай камісіі, што "можа прадставіць абмежаваную колькасць [подпісаў — Еўрарадыё] не болей за 70 000-80 000". Таму камісія заявіла, што праверыць сапраўднасць і колькасць здадзеных у камісіі подпісаў немагчыма. Таму яе чальцы звярнуліся ў ЦВК з патрабаваннем "правесці перападлік і праверку подпісаў усіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных пры тэрытарыяльніх выбарчых камісіях".

Як паведамляла Еўрарадыё, некаторыя апазіцыйныя дзеячы выказалі сумненні, што ініцыятыўнай групай Таццяны Караткевіч сапраўды былі сабраныя 107 тысяч подпісаў. Пасля гэтага і была створана грамадская камісія. Больш таго, днямі апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец і Анатоль Лябедзька прапанавалі Таццяне Караткевіч зняцца з выбараў.

Будзе скандал? Чым скончыцца праверка подпісаў Караткевіч апазіцыяй


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі