"Гродна Азот" прайграла суд па зняцці санкцый Еўрасаюза

Суд ЕС у Люксембургу

Суд ЕС у Люксембургу / picture-alliance/dpa/A. Immanuel Bänsch

Прадпрыемства аспрэчвала санкцыі ў судзе ЕС у Люксембургу.

Суд Еўрасаюза ў Люксембургу 21 лютага адхіліў пазоў ААТ "Гродна Азот" і яго філіяла "Хімвалакно", паведамляе DW.

Беларускія кампаніі патрабавалі адмяніць санкцыі ЕС, накладзеныя на іх. Свой пазоў яны падалі 2 сакавіка 2022 года.

У сваім рашэнні суд ЕС пастанавіў, што санкцыі супраць прадпрыемстваў былі ўведзеныя правамерна, і пакінуў іх. Суддзі прызналі рацыю ў тым, што Савет ЕС ацаніў "Гродна Азот" як стратэгічна важнае прадпрыемства ў Беларускай эканоміцы, а таксама адзначыў, што гэта дзяржаўная кампанія, якая падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі і з'яўляецца крыніцай істотных даходаў.

"Гродна Азот" і яго філіял "Хімвалакно" трапілі пад санкцыі ЕС у снежні 2021 года. Разам з імі у "чорны спіс" Еўрасаюза трапілі "Белавія", "Беларуснафта", прадпрыемствы турбізнесу і гатэлі, а таксама 17 фізічных юрыдычных асоб, сярод якіх — прадстаўнікі камандавання памежных войскаў, супрацоўнікі МЗС і суддзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі