Гродзенца затрымалі за тое, што чапляўся ў ліфце да непаўналетняй студэнткі

Гродзенца затрымалі за тое, што чапляўся ў ліфце да непаўналетняй студэнткі

На 24-гадовага гродзенца пачалі крымінальную справу за хуліганства, бо ён чапляўся да непаўналетняй студэнткі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, малады чалавек апынуўся ў ліфце з 17-гадовай дзяўчынай і за час паездкі некалькі разоў схапіў яе за грудзі ды іншыя часткі цела. Калі ліфт спыніўся, дзяўчына стала крычаць і клікаць на дапамогу. Яе крык пачуў бацька. Яго з'яўленне прымусіла няўдалага лавеласа кінуцца наўцёкі. 

Мужчына адразу выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі падазраванага па названых прыкметах. Выявілася, што ён жыве ў тым самым пад'ездзе, дзе і пацярпелая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі