Гродзенец аштрафаваны на 690 рублёў за абразу памежнікаў
Суд аштрафаваў гродзенца на 690 рублёў за абразу памежніка пры выкананні службовых абавязкаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і прапаганды Гродзенскай памежнай групы.
Здарэнне адбылося ў памежнай зоне непадалёк ад населенага пункта Парэчча. Выконваючы свае службовыя абавязкі, памежнікі праверылі дакументы ў мужчыны, які там апынуўся. Гродзенец быў незадаволены гэтым і паказаў памежнікам непрыстойны жэст. Як адзначае Гродзенская памежная група, гэтым мужчына выказаў "сваё грэбаванне да патрабаванняў памежнікаў".
Цяпер яму давядзецца аплаціць сваю грубасць грашыма.