Грошы на помнік палітвязню Ігару Ледніку сабралі за некалькі дзён

Пахаванне Ігара Ледніка

Пахаванне Ігара Ледніка / t.me/belarusy_zarubezhja/

За некалькі дзён удалося сабраць грошы на ўсталяванне помніка на магіле палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у няволі на 64-м годзе жыцця.

Фонд салідарнасці BySol абвясціў збор 11 сакавіка. Неабходна было сабраць 2 тысячы еўра. Цяпер ужо на гэты збор пералічана 2015 еўра.

Як распавядала Еўрарадыё, Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Мінскай раённай лякарні. Яго даставілі туды з бабруйскай калоніі №2, дзе ён адбываў пакаранне.

У палітвязня была інваліднасць другой групы, ён меў праблемы з сэрцам. За артыкул у партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя" Ледніка абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і прысудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У Беларусі ў зняволенні памерлі як мінімум пяць палітвязняў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі