Грузчык напісаў на доме амапаўцаў: "На працы гвалтаваць, а дома цалаваць"

Грузчык напісаў на доме амапаўцаў: "На працы гвалтаваць, а дома цалаваць"

У Мінску грузчык напісаў фарбай на сцяне шматпавярховага дома ва Уруччы, дзе жывуць амапаўцы: "На працы гвалтаваць, а дома цалаваць" (закрэслена "забіваць"). 25-гадовага хлопца затрымалі. На відэа МУС затрыманага прымусілі пераказаць зробленыя надпісы. Яшчэ адзін гучаў прыблізна так: "Амапаўцы, як вам пасля гэтага глядзець у вочы сям'і?".

Грузчык кажа, што не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, не затрымліваўся, а пра адрас дома даведаўся ў інтэрнэце. Сваім учынкам ён "хацеў звярнуць увагу, што пераходзяцца ўсе межы ў тым ліку і з боку сілавікоў".

Хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Пакуль невядома, якое пакаранне яго чакае.

Падобныя затрыманні адбываюцца і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Міліцыя штодня паведамляе пра абразы міліцыянераў і распачатыя справы.

Грузчык напісаў на доме амапаўцаў: "На працы гвалтаваць, а дома цалаваць"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі