Грузін — угоншчык самалёта ляцеў у Беларусь на заробкі
Гэта было яго першае падарожжа ў самалёце.
Журналісты "Комсомольской правды" пагутарылі са сваякамі і суседзямі Гелы Сахелашвілі. Нагадаем, што 10 чэрвеня яго затрымалі за спробу ўгону самалёта Кутаісі — Мінск.
Па словах сваякоў, у жонкі Гелы праблемы з сэрцам, у дачкі — са зрокам. А таксама ёсць яшчэ цешча, якая не падымаецца з ложка. На аперацыю для жонкі яму трэба 8000 долараў. Каб зарабіць гэтыя грошы, грузін і адправіўся ў Мінск.
Паведамляецца таксама, што перад адлётам Сахелашвілі адзначаў з сябрамі такую важную падзею ў яго жыцці. На борт самалёта ён падымаўся ўжо нецвярозы. На думку блізкіх, гэта магло справакаць яго на неабдуманы ўчынак. Па іх словах, у нецвярозым стане Гела сябе не кантраляваў.
Нагадаем, што справай няўдалага ўгоншчыка займаецца КДБ Беларусі. Яму пагражае да сямі гадоў турмы.
Фота з сацыяльных сетак