Грузінскага паўабаронцу гродзенскага "Нёмана" правяралі ў Мінску на каранавірус

Грузінскага паўабаронцу гродзенскага "Нёмана" правяралі ў Мінску на каранавірус

Грузінскага паўабаронцу гродзенскага "Нёмана" Гіоргі Кантарыю правяралі ў Мінску на каранавірус. Як паведамляе прэс-служба футбольнага клуба, 3 траўня, у дзень гульні з БАТЭ, у яго паднялася тэмпература. Кантарыю завезлі ў сталічную бальніцу, дзе ізалявалі і пачалі правяраць. Ад таго часу футбаліст знаходзіўся ў Мінску.

"Падчас лячэння ВРВІ былі зроблены МРТ лёгкіх, а таксама два тэсты на COVID-19, якія двойчы далі адмоўны вынік, — паведамляе прэс-служба "Нёмана". — Сёння Гіоргі ўжо далучыўся да трэніровак, праўда, займаецца пакуль па індывідуальнай праграме".

Цікава, што нядаўна быў перанесены матч 9-га тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, у якім 15 траўня ў сталіцы на стадыёне "Трактар" павінны былі гуляць "Мінск" і "Нёман". Прычына аднак была не ў Кантарыі. Паведамлялася, што падазравалі каранавірус у аднаго з гульцоў "Мінска", яму рабілі тэст. Пра вынікі пакуль нічога невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі