З-за COVID-19 перанеслі матч футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе
З-за COVID-19 перанеслі матч футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. 15 траўня ў сталіцы на стадыёне "Трактар" у паядынку 9-га тура мусілі згуляць "Мінск" і "Нёман". Аднак, як паведамляла Еўрарадыё, у аднаго з мінчукоў падазрэнне на каранавірус. Футбаліст здаў тэст і чакаецца яго вынік. Рашэнне пра перанос матчу ў панядзелак прыняло бюро выканкаму Беларускай федэрацыі футбола.
Таксама перанесены матч 5-га тура першай лігі паміж дзяржынскім "Арсеналам" і камандай Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Ён мусіў прайсці 16 траўня ў Мінску. Прычынай пераносу стала падазрэнне на каранавірус ў гульца "Арсенала". З гэтай жа прычыны быў перанесены і папярэдні паядынак дзяржынскай каманды, які мусіў прайсці ў Гомелі 10 траўня. Дзіўна, але пасля таго прайшло некалькі дзён і па-ранейшаму БФФ кажа пра падазрэнне на COVID-19. Няўжо яшчэ не гатовы вынік тэсту?
БФФ падкрэслівае, што "працягвае прымаць усе рэкамендаваныя меры па барацьбе з распаўсюдам віруса на матчах нацыянальных спаборніцтваў". Гэта і дадатковыя кропкі з антысептыкам, і праверка тэмпературы ў заўзятараў на ўваходзе на стадыёны, і рассадка іх на трыбунах у шахматным парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.