ГУБАЗіК сцвярджае, што на Макса Каржа яшчэ не распачалі крымінальную справу
У міліцыю музыку выклікалі па тэлефоне (ілюстрацыйнае фота)
ГУБАЗіК сцвярджае, што на Макса Каржа яшчэ не пачалі крымінальную справу. Відаць, яго ад'езд за мяжу палічылі праколам сілавікоў, і яны хацелі б, каб музыка вярнуўся. "Усе прэтэнзіі праваахоўнікаў па скаргах грамадзян можна зняць простай прафілактычнай гутаркай", — піша тг-канал, звязаны з ГУБАЗіКам. А далей зноў пачынаюцца пагрозы: "Калі Корж звяжацца з экстрэмістамі і будзе скакаць пад іх дуду — зваротнага шляху ўжо не будзе, а пачнуцца крымінальныя справы, ператрусы і канфіскацыя".
Пра тое, што папулярны спявак Макс Корж з'ехаў з Беларусі з-за пагрозы пераследу, стала вядома напярэдадні. Перад гэтым яго па тэлефоне выклікалі ў міліцыю для "размовы". Нагодай сталі “скаргі” на музыку за тое, што ён на замежных канцэртах “скача з БЧБ" і падтрымлівае Украіну (на канцэртах заклікаў спыніць вайну). Корж у міліцыю не з’явіўся і з’ехаў. Сам ён яшчэ не каментаваў апошнія падзеі.
Сілавікі пішуць, што ў 2020-м Макс Корж удзельнічаў у пратэстах, але "яго ніхто асабліва не чапаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.