ГУБАЗіК: у кожным пратэстным чаце ёсць наш супрацоўнік
На тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт пра працу міліцыі ў пратэстных чатах у Telegram. Ананімны аператыўны супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС заявіў, што іх людзі прысутнічаюць у кожным такім чаце. Яны адсочваюць "радыкалаў" і вылічваюць іх.
"Насамрэч Telegram стварае памылковую ўпэўненасць у сваёй ананімнасці і мы, карыстаючыся такімі ўразлівасцямі, можам спакойна ўстанаўліваць асобаў, якія нас цікавяць, якія... заклікаюць да радыкальных мер...", — кажа міліцыянер.
Атрымліваецца, што БТ нагадвае беларусам, што не варта грэбаваць інфармацыйнай бяспекай у тг-чатах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.