Губернатар Белгародскай вобласці прапанаваў далучыць Харкаў да яго рэгіёна
Наступствы абстрэлу Шэбекіна ў Белгародскай вобласці / @bbbelgorod
Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў мяркуе, што спыніць абстрэлы рэгіёна можа толькі далучэнне да Белгародскай вобласці Харкава. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню. "Харкаў далучыць да Белгародскай вобласці. Гэта найлепшы спосаб вырашыць праблему абстрэлаў у Белгародскай вобласці", — сказаў ён. Паводле яго, "супернік" перыядычна заходзіць у рэгіён. І да нядаўніх падзей у Грайвароне ў Белгародскую вобласць "заходзілі пяць ДРГ".
Між тым, абстрэлы памежных населеных пунктаў Расіі ў Белгародскай вобласці працягваюцца. Горад Шэбекіна сёння зноў пад абстрэлам, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Тым часам сацсеткі расійскага Першага канала пачалі блакаваць паведамленні са згадкай Шэбекіна. Любыя спробы задаць пытанне ці просьбы расказаць пра тое, што адбываецца ў рэгіёне, блакуюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.