Гучнымі заявамі Лукашэнка адцягвае ўвагу ад стану свайго здароўя

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Лукашэнка робіць гучныя заявы пра контрнаступ Украіны, каб адцягнуць увагу ад стану свайго здароўя. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё агучыў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

“Мне падаецца, што Лукашэнка па-ранейшаму імкнецца адцягнуць увагу ад свайго стану здароўя. Калі мы паглядзім на заходнія паведамленні пра Беларусь, што пісалі апошнім часам, то адзінае, што іх цікавала — гэта стан здароўя Лукашэнкі. А яго выказванні, я не думаю, што там кагосьці цікавяць. Лукашэнка ўжо гуляе ў тую гульню, дзе нікога не цікавіць тое, што ён кажа, акрамя яго самога.

У Беларусі гэта, вядома, агучваецца, гэтыя заявы трапляюць у публічную прастору. І сёння ў беларускіх каналах і ў іншых сродках масавай інфармацыі будуць больш разважаць не пра стан здароўя Лукашэнкі, а вось пра гэтую яго заяву пра украінскі наступ. Магчыма, гэта робіцца і для таго, каб адцягнуць увагу ад сваіх праблем, і паказаць грамадскасці: “Вы мяне вырашылі пахаваць. Лукашэнка — усё”. А Лукашэнка паказвае, што ён не ўсё. Ён яшчэ як ваенны стратэг разважае, будзе украінскі наступ ці не”.  

Сёння на сустрэчы з удзельнікамі паседжання Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ Лукашэнка сказаў, што лічыць заявы пра ўкраінскі контрнаступ дэзінфармацыяй.

“Ніякага „контрнаступа“, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар’яцтва. Адзін да пяці на фронце ваяваць па тэхніцы і жывой сіле — гэта проста вар’яцтва! Не, трэба нагнятаць, трэба накручваць украінцаў для таго, каб працягваць і патапіць нас у гэтым супрацьстаянні. У гэтым сёння сутнасць на фронце. Мы гэта бачым. Гэта ў нас за плотам проста”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі